На ўчастку для галасавання №15 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (будынак сярэдняй школы №9) для выбаршчыкаў падрыхтавалі разнастайную праграму: разгорнута выстава творчых работ вучняў і педагогаў, прайшлі спартыўныя гульні па валейболе і іншых відах спорту, міні-канцэрт і іншыя мерапрыемствы. Як адзначылі выбаршчыкі, адно з самых уражваючых з іх – дэманстрацыя мадэляў беларускай школьнай формы. Вучаніцы СШ №9, якія займаюцца ў школе моды “Цінэйджэр” пад кіраўніцтвам педагога Святланы Барысаўны Зенавай, прадэманстравалі свае варыянты сучаснай школьнай формы. Як расказала Святлана Барысаўна, гэта аўтарскія работы 11-класніц школы, якія самі прыдумалі і пашылі сукенкі, касцюмы. Дэфіле прайшло на школьным двары.
