13 красавіка навучэнцы Кляпчанскай базавай школы, іх бацькі, настаўнікі, работнікі ўстановы прынялі актыўны ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2019», прысвечанай Году малой радзімы.
Удзельнікаў акцыі сустрэў ляснічы Амговіцкага лясніцтва Іван Уладзіміравіч Гуткоўскі. Была выдзелена дзялянка, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Усе працавалі дружна, зладжана, пасадзілі 0,8 гектара лесу. Адчувалася стомленасць, але кожны разумеў, што робіць добрую справу.