Актыўна ішлі выбаршчыкі на ўчастак для галасавання №10 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (участак размешчаны ў будынку стаматалагічнай паліклінікі) падчас датэрміновага галасавання. Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Людміла Пятроўна Лосік, актыўна галасуюць случчане і сёння, у дзень выбараў. На ўчастку забяспечаны належныя ўмовы, у тым ліку абсталявана месца для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзе ёсць лупа і трафарэт Брайля. На ўчастку працуе гандлёвая кропка, адбудзецца канцэрт, першаму выбаршчыку ўжо ўручылі бясплатны абанемент на футбольны матч, такія абанементы атрымаюць 100 і 500 выбаршчыкі.
У ліку случчан, якія ўжо выканалі свой грамадзянскі абавязак, – случчанка Валянціна Міхайлаўна Самусевіч. Жанчына пасля аперацыі, аднак усё роўна прыйшла прагаласаваць.

-А як жа інакш, – усміхаецца Валянціна Міхайлаўна. – Выбары Прэзідэнта краіны – важная падзея, мы разам вызначаем наша будучае. Наша Беларусь цудоўная, прыгожая краіна, я хачу, каб і ў будучым яна заставалася такой – у нашай дзяржаве забяспечана мірнае, спакойнае, стабільнае жыццё, з клопатам пра чалавека. У гэтым я яшчэ раз пераканалася, апынуўшыся на бальнічным ложку. З якой увагай ставіліся да мяне медыкі, як імкнуліся дапамагчы. Дзякуй ім за гэта. Выдатна, што ў нашай дзяржаве вызначана столькі сацыяльных гарантый для людзей, не кожная краіна можа гэтым пахваліцца. Пераканана, жыхары Беларусі зробяць правільны выбар.


Похожие записи