Адкрытае першынство горада Слуцка па настольным тэнісе, прысвечанае Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло з 2 па 5 мая на базе сярэдняй школы №12.

У турніры прынялі ўдзел зборныя каманды школ і прадпрыемстваў раёна. Спаборніцтвы праходзілі ў асабістым і камандным заліках. У камандным першынстве сярод школ першае месца заняла каманда СШ №11 (каманда №2), другое месца – СШ №11 (каманда №1), трэцяе – Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. Сярод прадпрыемстваў і арганізацый на першым месцы Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, другім – ААТ «Слуцкі хлебазавод», трэцім – Цэнтр дзіцячай творчасці.
Пераможцы ў асабістых заліках:
юніёры 2005 г.н. і маладзей:
1 месца – Кацярына Дамарад (СШ №11), Уладзімір Данілейка (кадэцкае вучылішча), 2 месца – Анастасія Гаршкова (СШ №11), Арцём Жаўрыд (СШ №11), 3 месца – Паліна Гурбо (СШ №11), Павел Бакуновіч (СШ №11); 
сярод хлопчыкаў 2006 г.н. і маладзей:
1 месца – Мікіта Хмялёў (СШ №11), 2 месца – Дзмітрый Жураўскі (СШ №11), 3 месца – Яраслаў Басалыга (СШ №12).
Самы юны ўдзельнік спаборніцтваў – вучань СШ №12 Мацвей Лагун.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў сярод школьнікаў адзначаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, салодкімі прызамі ад райкама БРСМ.
Пераможцы спаборніцтва сярод дарослых:
1 месца – Аляксей Бандарэнка (ліцэй), Сняжана Гурбо (ліцэй), 2 месца – Аляксей Чарнушэвіч (ліцэй), Вольга Крывадубская (хлебазавод), 3 месца – Алег Богуш (хлебазавод). Яны атрымалі падарункі ад рэдакцыі газеты «Слуцкі край» і дыпломы ўпраўлення па адукацыі райвыканкама.
5 мая на спартыўнай пляцоўцы сустрэліся зборныя каманды Слуцка, Салігорска, Мінска, Узды. Пераможцы і прызёры турніра : 1 месца – «Слуцк-1», 2 месца – «Мінск» (аблэнерга), трэцяе месца – «Слуцк» (педагогі).
Удзельнікі спаборніцтваў выказваюць удзячнасць упраўленню па адукацыі райвыканкама, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыі газеты «Слуцкі край», адміністрацыі СШ №12, райкаму БРСМ за арганізацыю турніра па настольным тэнісе.
Дарэчы, 30 красавіка ў Дзяржынску праходзілі фінальныя абласныя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод юнакоў 2005 г.н. па месцы жыхарства. Каманда Слуцкага раёна заняла другое месца. У складзе каманды Арцём Жаўрыд, Арцём Прышчэпа, Мікіта Хмялёў (усе з СШ №11), Іван Шыловіч (СШ №12). 
Аляксандр СТАЛБАВЕНКА, 
галоўны суддзя спаборніцтваў.

Похожие записи