Рэспубліканскі спартыўна-адукацыйны маладзёжны форум «Алімпія» пад дэвізам «За БЕЛАРУСЬ!» праходзіў 31 ліпеня і 1 жніўня на беразе Іслачы ва ўрочышчы Дубы Валожынскага раёна.

Форум сабраў 600 юнакоў і дзяўчат у скла-дзе 13 маладзёжных каманд з усёй Беларусі. Працоўная моладзь  прадстаўляла прадпрыемствы і арганізацыі Міністэрства адукацыі, МНС, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Беларускую чыгунку. Самая шматлікая з каманд  – каманда праекта «Маладзёжны цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне», якая прыбыла ў сталіцу пасля сямідзённага падарожжа па краіне. У форуме прынялі ўдзел і прадстаўнікі Случчыны.

У насычанай праграме былі аб’яднаны тры напрамкі – спартыўны, творчы і адукацыйны. Каманды прымалі ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, перацягванні каната, тэхніцы пешаходнага турызму і сплаве на байдарках. Адбыўся інтэлектуальны турнір «Захоўваючы – прымнажаем» і дзелавая гульня «Азбука грамадзяніна». Працавалі тэматычныя адукацыйныя пляцоўкі, праходзілі трэнінгі, май-стар-класы і канцэрты. Удзельнікам форуму даспадобы прыйшліся дваровыя і настольныя гуль-ні, конкурсы і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.

Усе разам намалявалі акрылавымі фарбамі па-но плошчай 42 м2 «За Беларусь!».

– Спартыўны форум «Алімпія-2020» пакінуў у мяне мноства разнастайных эмоцый, – адзначыў удзельнік каманды рэспубліканскага маладзёжнага цягніка «Беларусь. Моладзь. Натхненне»  случчанін Дзяніс Есіповіч. – Гэта здорава: і дух суперніцтва, і творчы азарт, і, вядома ж, вельмі шмат яркіх эмоцый. Усе мы змаглі паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах, прыняць удзел у адкрытым дыялогу «Беларусь учора, сёння, заўтра» і задаць пытанні прадстаўнікам улады. Форум «Алімпія-2020» прайшоў на ўра і мы ўсе з нецярпеннем чакаем наступны год,  каб зноў сустрэцца, ужо на «Алімпіі-2021».

Завяршыўся форум маштабным open-air «#раЗАм Беларусь». Арганізатары мерапрыемства – БРСМ, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Мінаблвыканкам.

Падрыхтавала Вольга КАВАЛЕНКА,
студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.

Похожие записи