31 сакавіка «Слуцк» стартаваў у 29-м Беларусбанк – чэмпіянаце па футболе сярод каманд вышэйшай лігі матчам з навічком «вышкі» мінскім «Энергетыкам-БДУ».
«Слуцк»: Панкратаў – Трубіла, Образаў, Абубакар, Назаранка – Бабко (к) (Айядэле, 74), Савасцьянаў, Сямёнаў (Ак’ям, 67), Цяцеранка, Дудзік (Кібук, 83) – Яцкевіч.
Гульня прынесла абедзвюм камандам па першаму балу ў сезоне: нулявая нічыя.
Галоўны трэнер «Слуцка» Віталій Паўлаў:
– Уражанні ад матчу дваякія. З аднаго боку, моманты ў нас былі, з другога, мы імі зноў не скарысталіся. Магчыма, у каманды быў невялікі мандраж у першай дамашняй гульні, магчыма, ледзь драбіла поле… Самая галоўная праблема ў нас – завяршэнне атак. Будзем працаваць над гэтым.
6 красавіка чакаем усіх аматараў футбола на гульні «Слуцка» з «Гомелем» у 16.00 на «Гарадскім». За Слуцк і «Слуцк», разам!
Каманда «Слуцк»-2010 (трэнер А.А. Размысловіч) стала пераможцам турніру дзіцячай футбольнай прэм’ер-лігі, які праходзіў са снежня па сакавік. Лепшым гульцом спаборніцтваў прызналі Канстанціна Высоцкага, а лепшым галкіперам – Арсенія Савановіча – выхаванцаў ДЮСШ СФК «Слуцк».
«Слуцк»-2008 (трэнер А.А. Касцюкевіч) у міжнародным турніры па футболе «Luninec junior cup-2019» заняў другое месца. Галамі ў гульнях адзначыліся Станіслаў Байко, Багдан Басалыга, Максім Варабей, Станіслаў Ламан. Яраслаў Масюк прызнаны лепшым гульцом каманды на турніры.
Ірына ВЕЧАР.