Аллелюя! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Набліжаюцца Пасхальныя Святы, падчас якіх будзем перажываць і святкаваць таямніцу нашага Збаўлення. Будзем нанова ўзаемна дзяліцца радаснай праўдай, што Езус Хрыстус праз сваю смерць і ўваскрасенне адчыніў нам брамы Неба. Вялікдзень – гэта свята надзеі, радасці, трыумфу жыцця над смерцю. «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16). Уваскрасенне Езуса Хрыста дае кожнаму чалавеку надзею на вечнае жыццё ў небе.
На надыходзячыя святы жадаем усім жыхарам нашага горада і раёна, каб вера ва Уваскрослага Езуса Хрыста была няспыннаю моцаю і святлом на дарогах штодзённага жыцця. Няхай Езус Хрыстус, Які перамог грэх і смерць, прынясе нашым сэрцам духоўную вясну, ажывіць тое, што ў нас памерла і напоўніць нас супакоем, любоўю і дабром. Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!».
Жадаем усім благаслаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!
З найлепшымі пажаданнямі парафіяне, а. Алексій Рамановіч і а. Стэфан Пупейка.