Дзень работнікаў гандлю адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю ліпеня. Без гэтай сферы немагчыма ўявіць наша паўсядзённае жыццё. 

Як паведамілі ў аддзеле гандлю і паслуг Слуцкага райвыканкама, у Слуцкім  раёне забяспечваюць попыт насельніцтва 783 рознічныя гандлёвыя аб’екты, у тым ліку 454 магазіны, 288 павільёнаў, 133 аб’екты аказваюць паслугі грамадскага харчавання.
За бягучы год у раёне створана 14 гандлёвых аб’ектаў, 3 аб’екты грамадскага харчавання. Да 2020 года гандлёвая сетка будзе пашырацца за кошт рэканструкцыі, з’яўлення магазінаў крокавай даступнасці ў жылых кварталах. Плануецца будаўніцтва 4 гандлёвых аб’ектаў: зав. М. Багдановіча, 2; вул. Іваноўскага, Салігорская, 14 Партызан.
Прадпрыемствы гандлю Случчыны працуюць вынікова. Слуцкая база аблспажыўсаюза спрацавала рэнтабельна ў 2017 годзе, заняла трэцяе месца па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2017 годзе сярод прадпрыемстваў спажыўкааперацыі Мінскай вобласці. У Слуцку з’явіліся перапрафіліраваныя аб’екты аблспажыўсаюза: магазін «ПраЗапас», кафэ «Лепім самі», кафэ прыдарожнага сэрвісу ў Шышчыцах «Еда энд кофе».
Калектыў КУП «Універмаг «Слуцк» занесены на раённую Дошку гонару, а  яго дырэктар Наталля Віктараўна Блахіна ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». Прадстаўнікі КУП «Універмаг «Слуцк» удзельнічаюць у конкурсах прафесійнага майстэрства (прадавец нехарчовых тавараў): першае месца на абласным этапе, прызавыя – на рэспубліканскім.
Кампетэнтныя, ветлівыя, добразычлівыя, уважлівыя – такімі патрабаванням да работнікаў гандлю стараюцца адпавядаць працаўнікі гэтай сферы Случчыны.
Таццяна Мікалаеўна Коршак (на здымку справа), прадавец 6 разраду магазіна ў вёсцы Амговічы, працуе ў сферы гандлю больш за 30 гадоў, з іх 23 – менавіта ў гэтым магазіне. Добры чалавек і дасведчаны работнік, гаворыць пра яе калега Алена Уладзіміраўна Баразенка, разам яны працуюць ужо 6 гадоў.
Таццяна Мікалаеўна родам з суседняй Паўлаўкі. Марыла стаць медыкам, ды на экзаменах ёй крыху не пашанцавала. Значыць, так трэба было, зазначае Таццяна Мікалаеўна. Белы халат яна ўсё ж надзела – праз тры гады вучобы ў Мінскім тэхнікуме савецкага гандлю. Яе накіравалі на працу ў Рэчыцу. Праз некаторы час вярнулася на малую радзіму. Жыццё закруцілася. Тут выйшла замуж, нарадзіліся дзеці, атрымалі з мужам дом ад калгаса… Як кажуць, дзе нарадзілася, там і спатрэбілася. 
Не шкадуе, што не стала медыкам, адказвае на маё пытанне Таццяна Мікалаеўна. У магазіне, вядома, працаваць няпроста. Даводзіцца выконваць розную работу акрамя абслугоўвання пакупнікоў.
 – Але ж стараемся справіцца з усім, задаволіць патрэбы вяскоўцаў. Трэба быць уважлівым, цярплівым, добрым, – лічыць Таццяна Мікалаеўна, – да кожнага знайсці падыход. Людзі розныя, настрой у іх бывае ўсякі, а мы сабе не можам дазволіць няветлівасці ні ў якім выпадку. 
За добрасумленную працу Таццяна Мікалаеўна Коршак адзначана граматамі, у тым ліку Мінаблспажыўсаюза. У яе чацвёра ўнукаў. Трымаюць з мужам немалую гаспадарку. Аляксандр Уладзіміравіч працаваў трактарыстам, цяпер на заслужаным адпачынку. Разуменне і падтрымка дома дапамагаюць і ў рабоце, усміхаецца  Таццяна Мікалаеўна.
Ірына ШЧАРБОВІЧ.
Уважаемые работники и ветераны торговой отрасли Слуцкого района!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников торговли.

Сфера торговли вносит весомый вклад в устойчивое развитие экономики региона и играет важную роль в обеспечении населения необходимыми товарами и услугами. От организованной и эффективной работы предприятий торговли, компетентности, ответственности работников во многом зависит настроение и благополучие людей.

Уверен, что вы и впредь будете содействовать укреплению экономического потенциала нашего края, повышению уровня обслуживания населения и насыщению потребительского рынка высококачественными товарами.

Желаю вам крепкого здоровья, счастья, деловой инициативы и благополучия. 
Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета   А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Похожие записи