17 красавіка «Слуцк» перамог “Шахцёр” у гасцявой гульні 5 тура чэмпіянату – 2:1.
Першы гол забіў Юрый Казлоў са штрафнога на 25-й хвіліне. Праз 20 хвілін Умар Мухамед падвоіў лік з паса Казлова.
На 51-й хвіліне Дзяніс Образаў атрымаў другую жоўтую картку, і каманда гуляла ўдзесяцёх. Здолелі выйграць!!!
Варатар Барыс Панкратаў на 53-й хвіліне адбіў пенальці. І ўвогуле ён у гэтай гульні быў самым лепшым.
Наступную гульню “Слуцк” правядзе на дамашнім стадыёне 26 красавіка з бабруйскай “Белшынай”.