Пасля таго, як на сайце раённай газеты і ў сацыяльных сетках з’явіўся матэрыял аб тым, што мосцікі ў Камсамольскім парку нашага горада абяцаюць адрамантаваць, некаторыя случчане ў каментарыях напісалі, што было б добра, каб да новага навучальнага года адрамантавалі і мост праз раку Случ, які вядзе да гімназіі №1.
Дарэчы, работнікі Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо прыступілі да рамонтных работ. Выраўноўваюць металічную аснову маста, кладуць новыя дошкі, фарбуюць поручні. Работы, як расказалі спецыялісты ЖКГ, – планавыя і вядуцца за сродкі раённага бюджэту. Па словах дырэктара Слуцкай ЖКГ Мікалая Варанько, работы па рамонце і добраўпарадканні маста плануюць завяршыць на гэтым тыдні.
Наталля ГРАМЫКА.