Чаму гэта так важна, атрымаць прышчэпку? На гэтыя  пытанні адказаў галоўны санітарны ўрач Слуцкага раёна Павел КУЧКО:

 – Вакцынацыя насельніцтва на Случчыне праходзіць добрымі тэмпамі. Працуюць два пункты па вакцынацыі грамадзян: пры Слуцкім дзяржаўным медыцынскім каледжы і ў цэнтральнай раённай бальніцы. Таксама – выязныя брыгады, якія пры неабходнасці выязджаюць для вакцынацыі грамадзян на прадпрыемствы і ў арганізацыі, сельскія медустановы.  Прывіта больш 9,5 працэнтаў ад усяго насельніцтва раёна (у іх ліку грамадзяне, і якія пачалі, і якія скончылі курс вакцынацыі). Міністэрства аховы здароўя плануе гэтай восенню дазволіць прышчэпкі і меншым узроставым групам (каму бліжэй да 18). Прышчэпка – сёння адзіны і самы эфектыўны сродак абароны ад вірусу. Скажу, што імунітэт, які атрымалі тыя, хто перахварэў на каронавірус, не такі ўстойлівы і спецыфічны.
Як паказвае практыка, у пажылых людзей, поствакцынальныя рэакцыі назіраюцца радзей і праходзяць больш спакойна, чым у маладых. Часам назіраецца толькі павышэнне тэмпературы цела.
 Трэба сказаць, што хоць прышчэпка не дае 100 працэнтаў гарантыі ад захворвання, але дапаможа некаторым перанесці яго больш лёгка. Між іншым, згодна міжнародным даследаванням, вакцына «Спутнік V» абараняе ў тым ліку і ад індыйскага штама каронавіруса.

Наталля ГРАМЫКА

Похожие записи