Разам з чэмпіянатам Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі завяршылася і першынство дубліруючых саставаў каманд. Дублёры «Слуцка» занялі 8 места.
Дубліруючы састаў «Слуцка»
Каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Гурыновіча і Аляксандра Гардзейчыка, адна з самых маладых у першынстве, набрала 37 ачкоў: выйгралі 11 матчаў, 4 нічыі і 15 паражэнняў. Забілі 47 галоў, прапусцілі 66.
Лепшы галеадор нашай каманды Яўгеній Апанасовіч на 4 месцы (14 забітых мячоў) у рэйтынгу бамбардзіраў, 6 мячоў на рахунку Кірыла Кладзько, 4 – Уладзіслава Сычова, па 3 – Станіслава Прахарэнкі і Ігара Міхнаўца.
Выхаванцы ДЮСШ па футболе «Слуцк» па выніках чэмпіянату ў сваіх узроставых катэгорыях маюць наступныя вынікі.
Каманда «Слуцк»-2002 (U-18) пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Гардзейчыка заняла 1 месца ў групе А:
5 перамог і адна нічыя. Розніца забітых і прапушчаных мячоў 34 – 8. Лепшыя бамбардзіры каманды Яўгеній Апанасовіч (14), Міхаіл Сачкоўскі (6), Уладзіслаў Чабатар (5).
«Слуцк»-2003 (U-17) трэнера Аляксандра Рамашкі заняла 14 месца. Усяго 1 гульню выйгралі, 1 нічыя і 11 паражэнняў. 6 мячоў забілі, 45 прапусцілі.
«Слуцк»-2004 (U-16) трэнера Аляксандра Касцюкевіча знаходзіцца на 5 месцы ў групе А. У каманды 4 перамогі, 3 нічыі, 2 паражэння; 17 галоў забілі, 10 прапусцілі.
«Слуцк»-2005 трэнера Станіслава Федаравіча (U-15) завяршыў выступленне на 6 месцы ў сваёй группе: 2 гульні выйгралі, 8 прайгралі, 12 мячоў забілі, 27 прапусцілі.

Дырэктар ДЮСШ «Слуцк» А.І. Шаўцоў уручае кубак капітану каманды «Слуцк»-2006 Івану Дзядзюлю

Таксама «Слуцк»-2005 і «Слуцк»-2006 (трэнеры Аляксей Размысловіч, Ігар Лясун) сярод прызёраў чэмпіянату Мінскай вобласці ў сваіх узроставых катэгорыях. На заключнай гульні чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі «Слуцк» – «Нёман» юным футбалістам уручылі кубкі і медалі: «Слуцк»-2005 (трэнер Станіслаў Федаровіч) атрымаў серабро, у «Слуцка»-2006 – бронза.

«Слуцк»-2005

«Слуцк»-2006
Жадаем нашай моладзі далейшых поспехаў, новых перамог!
Ірына ВЕЧАР.
СФК «Слуцк»: хто пакінуў клуб, а хто застаўся