У мінулыя выхадныя тры каманды ДЮСШ па футболе СФК «Слуцк» прынялі ўдзел у міжнародным турніры «Dobrecova Cup», які праходзіў у Латвіі.
У спаборніцтвах выступілі таксама каманды-пераможцы рэгіянальных турніраў з Латвіі, Літвы і Эстоніі. І хоць выдатных дасягненняў у турніры наша моладзь не мае, заняўшы месцы ў другой палове выніковай табліцы, гэтыя спаборніцтвы – вельмі карысны вопыт.
У камандзе юнакоў 2006 г.н. (трэнер Аляксей Размысловіч) арганізатары турніру лепшым прызналі Мацвея Булойчыка, а прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Мацвей Сыцько.

Каманда «Слуцк»-2007 (на здымку) пад кіраўніцтвам Аляксандра Гурыновіча выступіла найбольш паспяхова. Лепшым у яе складзе па выніках турніру быў прызнаны Мікіта Чэванькоў, прыз глядацкіх сімпатый у Андрэя Салаўёва. Тытулы лепшага бамбардзіра і адкрыцця турніру атрымаў Арцём Бобік – ён забіў шэсць мячоў.
У камандзе юнакоў 2008 г.н. (трэнер Аляксандр Гардзейчык) лепшым гульцом стаў Іван Жук, прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Станіслаў Бойка, «адкрыццё турніру» – Мацвей Гальчэня.
Ірына ВЕЧАР.