Юныя случчане прынялі ўдзел у адкрытым кубку Беларусі па кіакушынкай каратэ. Спаборніцтвы прайшлі 30 верасня ў Мінску. Слуцкія спартсмены пад кіраўніцтвам майстра спорту па кіакушынкай каратэ Аляксандра Гарасцюка выступілі паспяхова.
– Турнір сабраў больш за 100 удзельнікаў з усёй Беларусі, – адзначыў трэнер. – Многія ўпершыню ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, але нягледзячы на гэта, баі былі цікавымі і відовішчнымі. Наша каманда, на мой погляд, выступіла на «выдатна». Першае месца ў сваёй катэгорыі заняў Ягор Гамаляка. Раман Грыцкевіч заняў трэцяе месца. Яму выпала змагацца з чэмпіёнам Беларусі. Раман правёў бой на добрым узроўні. Адзіная дзяўчынка ў камандзе Вікторыя Ермаковіч, для якой гэта быў першы вопыт выступлення на спаборніцтвах, на трэцім месцы. Іншыя нашы спартсмены таксама паказалі добрыя вынікі.
Заняткі каратэ – не толькі добрая фізічная падрыхтоўка, гэта і выхаванне волі, характару.
Ірына МАЛЯЎКА.