Юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” уручылі 28 чэрвеня случчанам – былым вязням фашысцкіх концлагераў і працаўнікам тылу. 

Урачыстасць прайшла ў гарадскім маладзёжным цэнтры.З надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – прысутных павіншавалі старшыня Слуцкага раённага Савета дэпуатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава,ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Ігар Вітальевіч Галь. 
Калектывы і салісты Слуцкага гарадскога маладзёжнага цэнтра падрыхтавалі канцэртную праграму.

Похожие записи