Паважаныя жыхары Случчыны!


Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Гэта знамянальнае свята для кожнага беларуса. Яно ўвасабляе  жаданне нашага народа захоўваць сваю культуру, традыцыі і веру, самастойна вызначаць сваю будучыню,  жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.

За многавяковую гісторыю беларусы не раз даказвалі, што аб’яднаўшыся здольны пераадолець любыя цяжкасці.

У адзінстве – сіла нацыі, залог дынамічнага развіцця і працвітання дзяржавы. І сёння, захоўваючы духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна разам, згуртавана, берагчы і памнажаць багацце краіны дзеля будучых пакаленняў беларусаў.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, міру і згоды ў нашым агульным доме – Рэспубліцы Беларусь!
З павагай член Савета Рэспублікі  
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь                    Валерый Гайдукевіч.

Похожие записи