У чацвер будуць адкрыты каткі ў гарадскім парку, паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Цяпер малы і вялікі каткі рыхтуюць для прыёму наведвальнікаў.
Каткі і пункт пракату будуць працаваць па наступным графіку:
аўторак – пятніца: 14.00 – 20.00,
субота – нядзеля: 12.00 – 20.00.
За гадзіну да закрыцця выдача канькоў спыняецца.
Цана за гадзіну карыстання канькамі ці лыжамі – не больш за 2 рублі 50 капеек. У адміністрацыйным будынку будзе працаваць гардэроб.