Сустрэча паэтэсы, празаіка, перакладчыка, педагога, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Драбышэўскай з навучэнцамі малодшых класаў некаторых устаноў адукацыі Слуцка прайшла ў форме квэст-гульні «У пошуках суперсябра К». Маленькія чытачы ўдзельнічалі ў віртуальных прыгодах, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні прыгожай феі, якую  ўвасабляла Валянціна Драбышеўская, аўтар пазнавальных кніг для дзяцей. Валянціна Станіславаўна – вопытны педагог, яе тэатралізаваныя гульні карыстаюцца папулярнасцю. Былі ў захапленні ад гэтай сустрэчы і юныя случчане, якія падчас гульні  не толькі цікава правялі час, але і далучыліся да чароўнага свету мовы.

Творчая сустрэча пісьменніцы, празаіка, журналіста, лаўрэата шэрагу прэмій Алены Брава прайшла з работнікамі бібліятэк Случчыны, школьнікамі старэйшых класаў. Размова атрымалася кранальнай, шчырай, змястоўнай. Алена Валер’еўна расказала про творчы шлях, пра свае  кнігі, асобна спынілася на творах «Дараванне», «Имя Тени – Свет». Як адзначыла пісьменніца, асабліва яе хвалююць тэмы захавання гістарычнай памяці, сям’і, узаемаразумення пакаленнняў. Цудоўна, што ў нашай краіне так беражліва ставяцца да гістарычнай памяці, гэта вельмі важна і для краіны, і для кожнага чалавека, падкрэсліла Алена Брава. За аповесць «Дараванне» пісьменніца ўзнагароджана медалём імя Канстанціна Сіманавана, гэты твор надрукаваны на беларускай, рускай і нямецкай мовах.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи