Так, работнікі Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі наводзілі парадак у пойме ракі Случ, уздоўж гарадскога пляжа ў 11 гарадку, на могілках на і мамарыяльным комплексе па вуліцы 14 Партызан. Работнікі арганізацыі зграбалі сухую лістоту, збіралі смецце, высякалі кустоўе, вывозілі зрубленыя дрэвы, ачышчалі вуліцы горада, бялілі дрэвы і многае іншае.












Таксама наводзілі парадак на замацаванай тэрыторыі на могілках па вуліцы 14 Партызан супрацоўнікі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Тэрыторыя даволі вялікая, але прадстаўнікі ўстановы адукацыі добра спраўляліся.





Вучні сярэдняй школы №9 добраўпарадкавалі магілу сям’і Слухоўскіх (Уладзімір Мікалаевіч, яго жонка і іх пяцёра дзяцей былі зверскі замучаны і спалены немцамі 23 лютага 1943 года). 



Згадзіцеся, вельмі важна аб’яднаць намаганні і разам навесці парадак на сваёй малой радзіме.

About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Слутчанин принял участие в  съемках кинофильма «Классная»
Наезд на пешехода в Слуцком районе
Тяжело в учении – легко в бою!

Похожие записи