Трэнерам рэзервістаў «Слуцка» стаў Аляксандр Уладзіміравіч Гурыновіч, яго памочнік – Аляксандр Уладзіміравіч Гардзейчык.
17 лютага ў таварыскай сустрэчы з дублёрамі «Гарадзеі» перамагла слуцкая каманда – 3:0. Дублем адзначыўся Павел Зуевіч, гол забіў і Яўгеній Барысевіч.
Перамогай случчан з лікам 5:2 закончылася і гульня з дублёрамі “Смалявічаў”. Два мячы забіў Мікіта Былінкін, таксама галамі адзначыліся Уладзіслаў Арцем’еў, Мікіта Лазюк і Вячаслаў Цішкевіч.
Поспехаў трэнерам і камандзе!