Восеньскі кірмаш завітаў да выхаванцаў дзіцячага сада №20 г. Слуцка. Хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі песні, адгадвалі загадкі.
На гандлёвых сталах было багата садавіны і агародніны, хатняй выпечкі і мёду, саленняў і варэння. Гучалі музыка і звонкі дзіцячы смех!