У Сорагскім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад –  сярэдняя школа імя К.В. Герчыка 13 лістапада адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да юбілею славутага земляка, ураджэнца вёскі Сорагі Канстанціна Васільевіча Герчыка. 

27 верасня генерал-палкоўніку К.В. Герчыку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, другому начальніку першага ў свеце касмадрома  Байканур споўнілася б 100 гадоў.
На сустрэчу са школьнікам, мясцовымі жыхарамі, случчанамі прыехала дачка Канстанціна Васільевіча Герчыка Таццяна Канстанцінаўна, яго ўнучка Кацярына і праўнук Ілья, унук Васілій.


 Таксама ў мерапрымстве ўдзельнічаў Уладзімір Максімавіч Дудко,былы спецыяліст ракетна-касмічнай галіны СССР і Расіі, член  савета Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаномііМаскоўскай вобласці, кіраўнік Слуцкага зямляцтва ў Маскве і Маскоўскай вобласці; генерал Валерый Аляксандравіч Меньшыкаў, заслужаны выпрабавальнік касмадрома Байканур,выбітны спецыяліст у галіне распрацоўкі, выпрабаванняў і прыняцця ў эксплуатацыю ракетна-касмічных комплексаў, доктар навук, прафесар, дырэктар навукова-даследчых інстытутаў; Іван Іванавіч Умінскі, які 22 гады служыў на Байкануры, займаўся тэсціраваннем касмічных і балістычных ракет.

 Прысутнічалі намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Антаніна Лявонаўна Абалевіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Андрэй Васільевіч  Нядзелька, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Слуцкага воцатнага завода Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, іншыя. 

Уладзімір Максімавіч Дудко ўручыў калектыву  Сорагскага ВПК грамату Федэрацыі касманаўтыкі Расіі за папулярызацыю дасягненняў касманаўтыкі, таксама медалі Гагарына, перадаў некаторыя экспанаты для школьнага музея. Генерал В.А. Меньшыкаў, які працаваў з К.В. Герчыкам, падзяліўся ўспамінамі, перадаў школе некалькі сваіх кніг, І.І. Умінскі падарыў школьнікам часопісы на касмічную тэматыку.



Родныя Канстанціна Васільевіча Герчыка, якія прыехалі ў Сорагі, працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій. Яго ўнучка Кацярына перадала школе ноўтбук, а Таццяна Кансанцінаўна паведаміла, што яны паспрыяюць стварэнню ў Сорагскай школе камп’ютарнага класа. А.В.Рыбак падарыў школе карціну.

 

Вучні падрыхтавалі невялікі канцэрт.


 А пасля адбыўся тэлемост з Байканурам. У СШ №1 імя Шубнікава г.Байканура сабраліся ветэраны-ракетчыкі, навучэнцы.  Дырэктар Сорагскага ВПК яслі-сад – сярэдняя школа імя К.В. Герчыка І.М. Юрэвіч расказала пра ўстанову, поспехі яе навучэнцаў. Падчас анлайн-гутаркі воіны-ракетчыкі ўспаміналі К.В. Герчыка, сваю службу. Вучні абедзвюх школ задавалі пытанні пра школьнае жыццё, вольны час, пра маладзёжныя арганізацы. Узгадалі і пра запуск аэракасмічнага комплекса «Энергія – Буран», які адбыўся 30 гадоў таму на касмадроме Байканур.


У кнізе водзываў школьнага музея госці Сорагскай школы пакінулі ўдзячныя запісы. 

Похожие записи