Загадчыца галерэі мастацтваў Ірына Дубоўская расказала, што выстава разгорнута па выніках VI міжнароднага мастацкага пленэра. Падчас яе адкрыцця старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык падкрэсліў, што выстава акрамя мастацкай, духоўнай накіраванасці мае дабрачынныя мэты – сродкі ад продажу карцін накіроўваюць у Івянецкі дом-інтэрнат для хворых дзетак. У ліку арганізатараў праекта – Беларуская праваслаўная царква, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз журналістаў. У гэтым творчым праекце прынялі ўдзел 24 мастакі з Беларусі, Расіі, Малдовы.  Выстава “Святасць зямлі беларускай” перасоўная, першапачаткова яе адкрыццё прайшло ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, акрамя Слуцка  будуць экспанаваць і ў іншых гарадах краіны.
Сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Ігар Штэпа адзначыў, што выстава невыпадкова прысвечана памяці Мітрапаліта Філарэта і Году народнага адзінства: Мітрапаліт Філарэт сваім служэннем унёс немалы уклад у справу міру, яднання людзей. У памяць пра першага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі  прайшоў малебен.
На выставе прадстаўлены карціны мастакоў, малюнкі дзяцей, у тым ліку юных случчан, фотаздымкі.














Предыдущая запись

Следующая запись

Похожие записи