Традыцыйна на ўборку абочыны дарогі Навадворцы – Кляпчаны выйшлі члены клуба “Слуцкія саловушкі” – навучэнцы Кляпчанскай базавай школы.
Вучні клапатліва, па-гаспадарску збіралі смецце: выкінутыя на дарогу бутэлькі, пакеты… Хлопчыкі і дзяўчынкі разумелі, што дарослыя і дзеці часам забываюцца, што прырода – не толькі для нас адных. Што, беручы ў яе ўсе, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ей месца і той жа рэчцы, і буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі.




Беражыце прыроду, людзі – чалавекі!
Наталля Кулеш,
настаўнік пачатковых