Яшчэ хтосьці толькі прачынаецца, а трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкая Ніва» Уладзімір Уладзіміравіч Шышко ўжо працуе ў полі. Пра сваю нялёгкую работу Уладзімір Уладзіміравіч расказвае захоплена.

– У гэтай сельгасарганізацыі працую  больш за пяць гадоў, стаж жа работы трактарыстам-машыністам  – каля  15 гадоў. Люблю ворыва, сяўбу, яшчэ больш – час уборкі збожжавых. Прыемна, што вынік нашай працы – добры ўраджай. Зараз і тэхніка выдатная – толькі працуй. У дзень заворваю каля 30 гектараў, – расказвае мой суразмоўца. – Раней жыў у горадзе, але цягнула ў вёску. Родам з Бязверхавіч, жыву ў вёсцы Селішча.

У мінулым годзе Уладзімір Уладзіміравіч намалаціў больш за 2 000 тон збожжа і каля 1 800 тон зерня кукурузы. У сельгасарганізацыі яго ведаюць не толькі як стараннага работніка, але і як уважлівага калегу, добразычлівага чалавека. Кажуць, любую справу робіць адказна, як належыць.

Падчас сустрэчы Уладзімір Уладзіміравіч расказаў, што прыхільнасць да тэхнікі ў яго ад бацькі, які працаваў  трактарыстам, змалку вучыў сына ўсім тонкасцям справы. А яшчэ на працу натхняе ўважлівае стаўленне кіраўніцтва сельгасарганізацыі.

Цяпер Уладзімір Уладзіміравіч кіруе магутным трактарам айчыннай вытворчасці, да якога прычэплены агрэгат з чатырохмятровым захопам.

– Лёгкі ветрык у твар, спевы жаўрука ў небе натхняюць, прыдаюць энергіі, жадання працаваць. Нярэдка тут, на полі каля лесу, можна ўбачыць касуль, лася, зайца, – расказвае Уладзімір Уладзіміравіч. – Зімой займаюся рамонтам тэхнікі, а таксама працую вартаўніком-кантралёрам.

Наталля ГРАМЫКА.
About Author
admin
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Любовь к отечеству храня
Добрые дела под Новый год
22 декабря автобусы по некоторым маршрутам в городе курсировать не будут

Похожие записи