Ветразь кахання
Нас зусім неспадзявана
Разлучае жорсткі лёс,
Хмара цёмная старанна
Засцілае свет нябёс.
Але нашае каханне
Не баіцца цемнаты.
Нашы шчырыя прызнанні –
Свет гаючай цеплаты.
Буду турбаваць мабільнік,
Дасылаць табе лісты.
Буду правільны і пільны –
Зберагу між нас масты.
Дапамогуць у растанні
Нашы вера і любоў.
Будзе Свята, не пытанне,
Што сустрэнемся мы зноў.
Будзе светлая сустрэча
Нашых сэрцаў і вачэй,
Моцна абдыму за плечы
Зорку, што за ўсіх ярчэй.
Зацалую без астатку
З валасоў да нізу ног,
Бо я ведаю разгадку –
Закаханых любіць Бог.
Восень
Нечакана восень завітала,
Вецер кружыць лісце залатое…
Ты мяне па звычцы прывітала –
Быццам усё было між нас прастое.
Ды сустрэчы нездарма даюцца –
Успаміны сэрца закранаюць.
Боль, надзеі, радасць застаюцца –
Не заўжды каханне выбіраюць.
Я цябе ні ў чым не вінавачу –
Жыць на свеце справа непрастая,
Толькі паміж думак я зазначу –
Восенню дарога больш крутая.
Нам, магчыма, лепей узбірацца
Па асеннім лісці паасобку,
У памылках цяжка прызнавацца,
Цяжка зразумець, дзе ставіць кропку.
Можа, зноў патрэбна нам сустрэча,
Глянуць каб без крыўды і спакойна,
Што было ў ранейшым недарэчна,
Ну а што, як трэба і грунтоўна.
Ведаеш, як я цябе кахаю?!
На дваіх пачуццяў гэтых хопіць!
І з такой надзеяю чакаю –
Шчырасць іх у палон цябе захопіць.
Хай нам восень у гэтым дапаможа,
Лісцем залатым пасланні піша,
Шчасце падарыць ізноў нам зможа,
Песняй зачаруе, закалыша.
Спелы, мудры яблык-падарунак
Нам працягне шчодраю рукою,
Каб ды без гарчынкі пацалунак
І каханне – чыстаю ракою.