Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прайшоў у Салігорску на базе ўпраўлення ААТ «Беларуськалій». На конкурс юнымі рацыяналізатарамі і навукоўцамі з 15 раёнаў было прадстаўлена 25 праектаў у розных сферах.
Экспертны савет вызначыў дзесяць лепшых праектаў, у іх ліку тры, прадстаўлены случчанамі, навучэнцамі сярэдняй школы №11.
Гэта «Выкарыстанне эфекту кішэні для атрымання аднаўляльнай энергіі» Цімафея Стамброўскага, «Аўтаматычная сістэма прытокава-выцяжной вентыляцыі з рэкуперацыяй цяпла» Лізаветы Грынюк і мабільнае прылажэнне Phone paint detector Артура Царыковіча і Анастасіі Крыўлені.
Усе аўтары праектаў атрымалі каштоўныя падарункі. Свае работы яны прадставяць на рэспуб-ліканскім этапе конкурсу.
Жадаем случчанам перамогі!
Ірына МАЛЯЎКА.