* * *
Радзіма мая, маё шчасце!
Для цябе і жыву, і пяю.
Усё, што ёсць, што маю ў хаце,
Ад цябе не схаваю і не стаю.
Пах вітае ў паветры лагодны.
Прытулюся далонямі я
Да ствалоў тваіх дрэваў халодных
І пачую спеў салаўя.
Прада мною ўзнікаюць карціны…
Вайна! Дзесьці стогне салдат,
Будынкі гараць і хаціны,
І здаецца, што нават вада.
Слёзы маці, чаканне без краю…
Аж дасюль мы чакаем салдат,
Дзе магілы каторых не знаем,
І па іх б’е калёны набат.
Дзявятае мая ўвек не забудзем
І дзецям забыць не дадзім.
Вам, ветэраны, наша пашана
І памяці нашай маўчанне гадзін.