2 сакавіка слуцкая каманда вярнулася са збору ў Турцыі і пачала падрыхтоўку да кубкавай сустрэчы.
За мінулыя два тыдні каманда правяла 4 таварыскія сустрэчы, у якіх двойчы перамагла («Жэтысу» і «Петракуб»), адзін раз згуляла ўнічыю («Балканы») і аднойчы саступіла («Одра»). Розніца мячоў – 6:3.
10 сакавіка ў першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе «Слуцк» сустракаецца з «Дынама-Мінск». Матч пройдзе на стадыёне ФК «Мінск» (г. Мінск, вул. Маякоўскага, 127/3), пачатак у 16.00.
Падтрымаем каманду роднага горада! За Слуцк і «Слуцк», разам!