Клуб аматараў футбола «50+» узнагародзіў лепшага гульца каманды Яўгенія Шыкаўку памятным кубкам. Яўгенія, дарэчы, уключылі ў пашыраны склад зборнай Беларусі для падрыхтоўкі да матчаў Лігі нацый.

 

Матч 18 тура Беларусбанк – чэмпіянату па футболе для СФК «Слуцк» быў зусім не салодкім: «Шахцёр» упэўнена выйграў 3:1. «Слуцк» займае сёння 6 радок турнірнай табліцы.


Гульцы «Шахцёра» нібы ніколечкі не трывожыліся за вынік, выйшлі на поле вельмі ўпэўненымі. Хуткі гол саперніка, на 7-й хвіліне, «падламаў» слуцкую каманду, другі і трэці, здавалася, зусім выбілі з гульні.

А ўсё-такі ў другім тайме нашы змагаліся. І наперад імкнуліся, і небяспеку каля варот саперніка стваралі не раз. На 54-й хвіліне Яўгеній Шыкаўка вырваўся з-пад апекі салігорцаў, правёў мяч да варот Клімовіча, прабіў, а завяршыў гэту атаку аўтаголам Бардачоў. Больш «Слуцку», на жаль, не пашанцавала.


Галоўны трэнер «Слуцка» Віталій Паўлаў:

– Крыўдна прайграваць у такім важным матчы. Першы гол перавярнуў усю ўстаноўку на гульню. Усе галы – паказчык майстэрства саперніка і перш за ўсё нашы памылкі. Губляем мяч у цэнтры поля – і прапускаем, ёсць пытанні да нашых паўабаронцаў. У другім тайме сталі гуляць з двума нападаючымі і навязалі барацьбу. Нам яшчэ вельмі цяжка супрацьстаяць моцным камандам, лідарам чэмпіянату, але мы здольныя навязаць ім барацьбу. Шкада, што ў гэты раз гэта не вылілася ў набраныя ачкі.

  • Пройгрыш вучыць. Так што спадзяёмся на лепшае, падтрымліваем сваіх 27 жніўня на «Гарадскім» у матчы 19-га тура чэмпіянату са сталічным «Лучом». За Слуцк і «Слуцк», разам!





Ірына ВЕЧАР.

About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Поучительная сказка о безопасности
Внимание: ухудшение погодных условий!
Узнавайте об отключениях воды и отопления автоматически

Похожие записи