Перад пачаткам сезона-2018 адміністрацыя, трэнерскі штаб і гульцы СФК “Слуцк” сустрэліся з балельшчыкамі. Прадставілі навічкоў каманды, самым мабільным заўзятарам – Алегу і Івану Стрыжкіным, Альберту Трапашка – уручылі календары з аўтографамі гульцоў.



Быць не ніжэй сёмага месца ў сезоне, а яшчэ лепш – у першай пяцёрцы – такая задача ў клуба.

Ад імя ўсіх слуцкіх аматараў футбола выказалі падзяку Мікалаю Паўлавічу Прудніку. 

Пытанні – адказы, аўтограф-сесія і фота на памяць – усё было. Прысутным паабяцалі абноўлены сайт, паказалі, як будзе выглядаць новы маскот.

Больш фота – у нашай групе “УКантакце”
Ірына ВЕЧАР.

Похожие записи