У 1/16 Кубка Беларусі па футболе «Слуцк» мінімальна перамог наваполацкі «Нафтан». З «Тарпеда» (Мінск) наша каманда згуляе ў 1/8 Кубка.
«Нафтан» займае 5 радок у турнірнай табліцы першай лігі. Але ж гульні з гэтай камандай для «Слуцка» ніколі не былі простымі. На гэты раз наша каманда забіла толькі адзін гол, хоць моманты былі і ў Мурата Хотава, і ў Віталія Кібука, і ў Яўгенія Шыкаўкі, і ў Паўла Зуевіча. Сапернік змагаўся, ды і варатар «Нафтана» надзейна трымаў абарону. Нягледзячы на відавочную перавагу «Слуцка», гол Аляксандра Яцкевіча так і застаўся адзіным у матчы.

Да наступнага матча ў Беларусбанк-чэмпіянаце застаецца пару тыдняў. А мы падтрымаем сваю каманду ў гульні з мінскім «Тарпеда». Матч адбудзецца 11 ці 12 жніўня ў Мінску. За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
Ірына ВЕЧАР.