10 кастрычніка маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі Случчыны сустрэліся з кіраўніцтвам райвыканкама.
Праблемныя пытанні маладыя педагогі маглі задаць старшыні райвыканкама Андрэю Уладзіслававічу Янчэўскаму, намесніку старшыні райвыканкама Наталлі Вікенцьеўне Чарнушэвіч, начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Людміле Міхайлаўне Папчэні, начальніку ўпраўлення па адукацыі Андрэю Васільевічу Нядзельку. Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Міхалаўна Кахановіч, работнікі Беларусбанка.
Жыллё – асноўная праблема, якая хвалюе маладых педагогаў. Ім растлумачылі магчымыя варыянты вырашэння, некаторыя асабістыя пытанні ўзяты на кантроль. Абмеркавалі і іншыя тэмы. Падрабязнасці – у “Слуцкім краі”.