Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! 
Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня – вялікая дата для кожнага з нас – гэта дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад акупантаў, дзень памяці аб гераічнай Перамозе і працоўным подзвігу народа, услаўленне міру і згоды. Гэта Дзень яднання людзей у імя працвітання роднай краіны.

Будзем жа апорай адзін для аднаго, пераадолеем любыя цяжкасці, таму што Беларусь – гэта мы. Наша адзінства – залог спакою і стабільнасці краіны, а мудрасць і цярпенне – аснова працвітання і дастатку.

У гэты ўрачысты дзень  жадаем вам поспехаў у працы на карысць Айчыны, шчасця, здароўя і дабрабыту! З Днём Незалежнасці вас, случчане!
Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта У.Л. Гога.
Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў А.Ф. Курак.

Похожие записи