Усяго ў спаборніцтвах прыняла ўдзел 21 каманда, каля 300 чалавек. Спартсмены спаборнічалі ў чатырох відах: дартс, міні-гольф, настольны тэніс (мужчыны, жанчыны), валейбол.
– Сёлета мы падзялілі спаборніцтвы на дзве часткі, – адзначыла старшыня Слуцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Гурбо. – Раней спаборнічалі каманды гарадскіх арганізацый, сёння – сельскагаспадарчых. Незалежна ад вынікаў спартакіяды пераможцамі лічым усіх. Каманды штодня трэніраваліся, актыўна займаліся спортам, праводзілі таварыскія сустрэчы. Радуе, што работнікі АПК аддаюць перавагу здароваму ладу жыцця, гуляюць у валейбол, міні-футбол.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:

у агульнакамандным заліку: 
1 месца – каманда Слуцкага дзяржаўнага каледжа;
2 месца – каманда філіяла «ПСГ» ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс»;
3 месца – каманда ААТ «Сорагі-Агра».
У асабістых заліках:

настольны тэніс:
1 месца – Станіслаў Матус (Слуцкі дзяржаўны каледж), Дар’я Кірэня (КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы»);
2 месца – Аляксандр Тынюра (ААТ «Сорагі-Агра»), Дар’я Рамановіч (Слуцкі дзяржаўны каледж);
3 месца – Андрэй Касцюк (філіял «ПСГ» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), Вікторыя Бярдзюгіна (СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»).
Міні-гольф:
1 месца – Васіль Радзюк (ДУП «Сельскі будаўнічы камбінат»);
2 месца – Аляксандр Арэф’еў (ААТ «Слуцкая Ніва»);
3 месца – Сяргей Кохан (Слуцкі дзяржаўны каледж).
Дартс:
1 месца – Анастасія Купчэня (ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс»);
2 месца – Вікторыя Хадаровіч (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»);
3 месца – Алена Харытончык (ААТ «Падлессе-2003»).
Валейбол:
1 месца – каманда Слуцкага райвыканкама;
2 месца – каманда Слуцкага дзяржаўнага каледжа;
3 месца – каманда філіяла «ПСГ» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».
Ірына МАЛЯЎКА.
Председатель Слуцкого райисполкома Андрей Владиславович Янчевский в Twitter отметил высокий уровень работников агропромышленного комплекса в игре в волейбол.










Похожие записи