17 сакавіка ў спартыўнай зале СШ №10 імя С.Ф. Рубанава прайшлі спаборніцтвы па карфболе. Удзел прынялі каманды Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа, Варапаеўскай СШ Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, каманды СШ №№10 імя С.Ф. Рубанава, 11, 12 горада Слуцка і Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька падчас адкрыцця спаборніцтваў пажадаў удзельнікам моцнага здароўя, здаровага духу саперніцтва, спартыўных  і жыццёвых перамог.
Галоўны суддзя спаборніцтваў Валерый Леанідавіч Варанцоў адзначыў, што карфболу больш за 100 гадоў. У Беларусі пачаў развівацца з 2008 года, у Слуцку з’явіўся каля 5 гадоў таму. Случчане неаднаразова прадстаўлялі наш горад у чэмпіянаце і Кубку Рэспублікі Беларусь па карфболе і з’яўляюцца двухразовымі чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь. Каманды ў катэгорыі U-16 на працягу 3 гадоў з’яўляюцца прызёрамі гэтых спаборніцтваў.
– Гульня падобная на баскетбол, толькі больш дэмакратычная. У каманду ўваходзяць па 4 дзяўчыны і юнакі, – адзначыў Валерый Леанідавіч. – Задача гульцоў – перахапіць мяч у саперніка і закінуць у карзіну. Дарэчы, абсталяванне для карфбола мабільнае, можна гуляць і ў зале, і на вуліцы.
Спадзяюся, падобныя спаборніцтвы стануць у нас штогадовымі.
У выніку гарачай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:
першае месца – каманда Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча;
другое месца – каманда Варапаеўскай СШ;
трэцяе месца – каманда СШ №10 імя С.Ф. Рубанава.
12 лепшых гульцоў атрымалі дыпломы.
Ірына МАЛЯЎКА.

Похожие записи