Урачыстасць, прымеркаваная да Міжнароднага дня жанчын, адбылася ў Гарадскім Доме культуры. Павіншаваў з надыходзячым святам усім жанчын першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Крыжаноўскі.

 – У самыя адказныя для краіны часы менавіта вы, жанчыны, з’яўляецеся маральнай апорай грамадства. Менавіта ў вас, у вашай годнасці, любві, вернасці і міласэрнасці раскрываецца сапраўдная душа Беларусі, –  адзначыў першы намеснік старшыні.


Падчас мерапрыемства Уладзімір Крыжаноўскі ўручыў ордэн Маці случчанцы Юліі Войсет. Юлія Мікалаеўна разам з мужам Аляксандрам выхоўваюць тры дачкі і тры сыны.



Творчыя калектывы Слутчыны ў якасці падарунка для ўсіх жанчын падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму.








Похожие записи