Каця адказная за допуск толькі акрэдытаваных асоб у спецыяльныя аўтобусы, якія дастаўляюць іх да месцаў мерапрыемстваў Еўрагульняў па пяці маршрутах, а Ліза – у сферы кейтэрынгу, яна сочыць за арганізацыяй харчавання ўдзельнікаў гэтага маштабнага мерапрыемства.
Ліза і Каця – выпускніцы слуцкай СШ №13, студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адпаведна, спартсменкі, выступаюць за гандбольныя каманды сваіх ВНУ.
Сёстры лічаць II Еўрагульні важнай падзеяй для нашай краіны. Для іх быць удзельніцамі мерапрыемства ў якасці валанцёраў і адказна, і хвалююча, і вельмі цікава: гэта новыя знаёмствы, уражанні, сустрэчы, магчымасці. Эмоцыі перапаўняюць, гавораць дзяўчаты.
Ірына ВЕЧАР.