Многія жыхары Случчыны, работнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый у гэты дзень займаліся ўборкай тэрыторый каля помнікаў, месцаў агульнага карыстання, добраўпарадкаваннем, выконвалі іншыя работы, працавалі на рабочых месцах.
Кіраўніцтва Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі шэрагу раённых службаў займаліся пасадкай лесу на тэрыторыі Вераб’ёўскага лясніцтва Слуцкага лясгаса. У пасадцы лесу прыняў удзел старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
Сёлета, у Год малой радзімы, многія кіраўнікі рэспубліканскіх органаў падчас суботніка працавалі ў сваіх родных мясцінах. Не выключэнне і Случчына: у пасадцы лесу прынялі ўдзел шаноўныя госці, ураджэнцы Случчыны – Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Канстанцінавіч Заяц, галоўны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Алег Алегавіч Руммо, генерал-маёр запаса старшыня камісіі былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Вітальевіч Скобелеў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец. Удзельнікі пасадзілі саджанцы хваёвых дрэўцаў на плошчы каля двух гектараў.
Як адзначыў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Канстанцінавіч Заяц, вельмі прыемна быць на малой радзіме, бачыць землякоў, унесці своў уклад у яе азеляненне, уладкаванне. Сваімі меркаваннямі падзяліліся і іншыя госці, удзельнікі суботніка.
,,
Больш падрабязна пра гэта чытайце ў “Слуцкім краі”.