На жаль, у першым чвэрцькубкавым матчы “Слуцк” саступіў “Дынама-Брэст” 2:0. У першым тайме каманды галоў не забілі. А вось у другім вароты Панкратава дынамаўцы Брэста “ўзялі” двойчы: Фаміе і Гаўрыловіч. Другі гол у вароты слуцкай каманды заляцеў на апошніх секундах трэцяй дабаўленай хвіліны. Увогуле, наша каманда глядзелася вельмі нядрэнна, асабліва ў першым тайме.
Чакаем дамашняга матча, які пройдзе 18 сакавіка ў Мінску, у футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 202) у 14:30.
УВАХОД СВАБОДНЫ! Падтрымаем каманду!
За Слуцк і “Слуцік”! Разам!