У 3-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі «Слуцк» перамог гаспадароў поля – салігорскі «Шахцёр» з лікам 0:1.
У цяжкім матчы ўдача была на баку слуцкай каманды: пасля паса Секу Думбія ў штрафную саперніка гулец «Шахцёра» адправіў мяч у свае вароты – 0:1, «Слуцк» набірае тры ачкі.
Слуцкія балельшчыкі, вядома ж, прыехалі падтрымаць свой клуб. Сектар
быў гучным, заўзятары падганялі каманду. Напружаная гульня, некаторы час нават
вельмі трывожная для слуцкай тарсіды. Але ж нашы футбалісты выстаялі! Стваралі
небяспечныя моманты каля варот Часноўскага. Нельга сказаць, што перамога
выпадковая, змагаліся. А героем матча зноў стаў Барыс Панкратаў, які некалькі
разоў выручыў каманду. Эмоцыі балельшчыкаў, калі футбалісты пасля матчу падышлі
да іх, без сумнення сведчылі аб тым, што сваю каманду ў Слуцку любяць.
І, вядома ж, 21 красавіка мы
паедзем у сталіцу, каб падтрымаць сваіх у матчы з «Лучом». Гульня
пройдзе ў Мінску на стадыёне САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а),
пачатак у 14.00. За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
Віталій Паўлаў пракаменціраваў
матч:
– Мы чакалі, што гульня будзе
складанай, так яно і атрымалася. Салігорцы знаходзіліся ў вельмі няпростай
сітуацыі, ім трэба было перамагаць. Гульня атрымалася напружанай і магла
скончыцца як заўгодна. Дзякую хлопцам, якія выцерпелі і дабіліся гэтай
перамогі.
Ірына
ВЕЧАР.