Самыя маленькія турысты са Слуцкага раёна і іх бацькі вылучыліся ў регіянальным турзлёце ў Любанскім раёне
У чэрвені зборная каманда дзетак і іх бацькоў устаноў дашкольнай адукацыі Слуцка «Суперпчолкі» ўдзельнічала ў турысцкім злёце сярод дашкалят Любанскага, Старадарожскага і Слуцкага раёнаў. Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Арэса» ў Любанскім раёне.
Адкрылі турзлёт прывітаннямі каманд. Пасля былі віктарыны, збіралі турысцкі рукзак, пераадольвалі паласу перашкод, ставілі палатку. У творчай частцы турзлёту нашы «Суперпчолкі» былі, як кажуць, на вышыні. Іх яркая, дынамічная музычная размінка спадабалася ўсім.
У агульным заліку каманда Слуцкага раёна атрымала дыплом 1 ступені.
Падрыхтавала Ірына ВЕЧАР.