Перапрацоўчыя прадпрыемствы Случчыны (сыраробны камбінат, хлебазавод, мясакамбінат, камбінат хлебапрадуктаў, цукроварафінадны камбінат) прынялі актыўны ўдзел у 23-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-кірмашы «Прадэкспа-2017», якая прайшла ў Мінску 14 – 17 лістапада. Усяго ў выстаўцы ўдзельнічалі вытворцы, прадстаўнікі  сферы бізнесу, гандлёвых, іншых арганізацый з 15 краін.

На працягу чатырох дзён вядучыя вытворцы прадуктаў харчавання прэзентавалі сваю прадукцыю, арганізоўвалі конкурсы і дэгустацыі.

Часопіс «Пекарь&Кондитер» у рамках “Прадэкспа” і Міжнароднага хлебнага салона правёў конкурс па дэкарыраванні тортаў і вырабу салодкіх упрыгажэнняў “Уладарства стылю і густу” на тэму “У джазе толькі дзяўчаты”. Работа майстара-кандытара ААТ “Слуцкі хлебазавод” Ірыны Анатольеўны Баскакавай заняла чацвёртае месца. А на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2017” ААТ “Слуцкі хлебазавод” адзначаны дыпломам і залатым медалём за прадукцыю – хлеб “Чисто ржаное чудо», хлеб «Купецкі» і торт “Пражский вечерний”.

Сваю прадукцыю прадставіла на выстаўцы ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» сумесна з Капыльскім, Клецкім, Любанскім і Салігорскім філіяламі.

Падчас «Прадэкспа-2017» адбыўся народны конкурс-дэгустацыя «Чэмпіён смаку», па выніках якога сыр «Гройцер спелы» 40% і «Смятана з нармалізаваных вяршкоў» 26% сыраробнага камбіната ўзнагароджаны дыпломам фіналіста конкурсу і ўдастоены звання «Чэмпіён густу». Таксама дыпломы і званні «Чэмпіён густу» атрымала прадукцыя філіялаў ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (сырок тварожны глазірованы з араматам ванілі 26%, сыры «Галандскі» брусковы 45%,  «Базерон – Л»).

На выстаўцы «Прадэкспа-2017» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» прадстаўляў марожанае гандлёвай маркі «Нежная каралева». На стэндзе прадпрыемства адбылося свята марожанага! Наведвальнікі выстаўкі пазнаёміліся з працэсам стварэння марожанага, прадэгуставалі яго, прынялі ўдзел у розных конкурсах і бяспройгрышнай латарэі.

Дыпломам ўдзельніка 23-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-кірмаша «Прадэкспа-2017» адзначана прадукцыя ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў».

Фото: «Слуцкий хлебозавод», «Слуцкий мясокомбинат».

 

 

 

 

Похожие записи