1 і 2 сакавіка на базе Слуцкай СДЮШАР праводзіўся адкрыты абласны турнір па барацьбе вольнай памяці герояў СССР Фёдара Піліпавіча Бруя і Аляксандра Ігнатавіча Уласаўца.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды спартыўных школ з гарадоў Слуцк, Любань, Старыя Дарогі, Салігорск, Лагойск, Клецк, Чэрвень, Ганцавічы, Пухавічы, Пінск, Брэст, Гомель – больш за 180 спартсменаў.
Каманда Слуцкай СДЮШАР стала пераможцай турніру!
Віншуем нашых пераможцаў, прызёраў і трэнераў:
1 месца: Ангеліна Саргінава, Аляксей Рудзяк, Аляксандр Садыкаў, Яўген Рудзяк, Мацвей Барысевіч – трэнер Д.І. Рудзяк, Раман Календа –трэнер Г. У. Праневіч.
2 месца: Мікіта Прылішч – трэнер І.М. Байгуз, Ілля Несцярчук, Вячаслаў Саргінаў, Яраслаў Пінчук, Максім Грыневіч – трэнер Д. І. Рудзяк.
3 месца: Раміль Гуліеў – трэнер І.М. Байгуз, Мікіта Баранаў – трэнер Д.І. Рудзяк.

Похожие записи