Каманда СФК «Слуцк» (юнакі 2003 г.н.) пад кіраўніцтвам Аляксандра Мікалаевіча Рамашкі заняла другое месца ў міждзяржаўным турніры, які праходзіў у Магілёве.

У спаборніцтвах удзельнічалі шэсць каманд, якія былі падзеленыя на дзве групы. 
У першым матчы групавога раўнда нашы юнакі абыгралі зборную Магілёўскага раёна з лікам 5:1 (галы забілі Аляксандр Заяц, Уладзіслаў Жырко, Цімур Тарасевіч, Мацвей Папулін, Станіслаў Дыдышка). У гульні за першае месца ў групе «Слуцк» сустрэўся з «Віцебскам». Матч скончыўся нулявой нічыёй, і па розніцы мячоў у фінал прайшла наша каманда.
У фінале «Слуцк»-2003 сустрэўся з маскоўскім «Сокалам». Асноўны час скончыўся з лікам 1:1(гол Уладзіслаў Жырко), а ў серыі пенальці з лікам 10:9 мацнейшымі былі масквічы.
Аляксандр Заяц быў прызнаны лепшым гульцом турніру.
Ірына ВЕЧАР.
About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Поучительная сказка о безопасности
Внимание: ухудшение погодных условий!
Узнавайте об отключениях воды и отопления автоматически

Похожие записи