14 лiстапада ў дзіцячым садзе в. Вялікая Сліва прайшло прыгожае свята, прысвечанае Году малой радзімы. На мерапрыемстве прысутнічалі і бацькі выхаванцаў.
Дзеткі з задавальненнем выконвалі вершы і песні «Мы жывем у Беларусі», «Саўка ды Грышка», «Гэта Беларусь мая», прыпеўкі. А як весела было гуляць у беларускія гульні «Пярсцёнак», «Збяры бульбу», «Юрачка».
Гучала такая мілагучная родная беларуская мова.