Раённы этап конкурсу  юных даследчыкаў прайшоў у Слуцку.

Дашкаляты і вучні малодшых класаў прадставілі свае праекты ў розных секцыях. Расказалі, як зрабіць мультфільм і паперу  з макулатуры, духі ў дамашніх умовах і нават фотаапарат.
З 28 праектаў дашкалят у фінал пасля папярэдняга адбору выйшлі 12.  На абласным этапе Случчыну прадставяць Ілья Чыжык (яслі-сад №9), Марыя Гурава (яслі-сад №7), Аліна Чуксіна (яслі-сад №18) і Аліна Мулярова (яслі-сад в. Вялікая Сліва).
27 малодшых школьнікаў з 24 устаноў адукацыі  прадставілі свае праекты.  На абласным фестывалі выступяць Раман Верамейчык, Кірыл Міранкоў, Ксенія Радзюкевіч, Анастасія Зык.
Падрабязней – у “Слуцкім краі”.












Похожие записи