Раённы злёт клуба аператараў машыннага даення – сямітысячніц прайшоў 5 сакавіка ў Слуцкім гарадскім маладзёжным цэнтры.

На традыцыйнае мерапрыемства запрашаюць аператараў машыннага даення, якія надаілі больш за 7 тысяч кг малака ад каровы, таксама іншых спецыялістаў, занятых у сферы жывёлагадоўлі, кіраўнікоў сельгасарганізацый.
Віншавалі “сямітысячніц” з дасягнутымі поспехамі і святам жанчын, уручалі дыпломы  старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый  Сяргеевіч Каралёў, намеснік начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі  Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ігараўна Гурбо.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, Случчына лідзіруе па валавай вытворчасці і рэалізацыі малака: больш за 170 тысяч тон малака вырабілі і больш за 155 тысяч тон рэалізавалі. 
12 аператараў машыннага даення дасягнулі надояў звыш 9 тыс. кг ад каровы, 34 аператары надаілі больш за 8 тыс. кг, больш за 50 аператараў перасягнулі сямітысячны рубеж. Старшыня райвыканкама падзякаваў працаўнікам за адданасць абранай справе, добрасумленую працу.


Адзначаны гаспадаркі – пераможцы працоўнага спаборніцтва па надоях малакана карову за 2019 год, калектывы малочнатаварных ферм і комплексаў, аператары машыннага даення – пераможцы працоўнага спаборніцтва. Заахвоцілі і тых, хто наблізіўся да паказчыка 7 тысяч кг ад каровы. 

Г.Я. Катовіч

Найбольшы паказчык па надоі малака на карову , як і ў мінулым годзе, у Галіны Яўгенаўны Катовіч (ПСГ ААТ “Слуцкі мясакамбінат”) – 11  114 кг.
Л.А. Савановіч, Т.І. Гурбо, К.С. Бранавец

Памятны прыз “За вернасць прафесіі” атрымалі дырэктар ААТ “Вясейскі Пакроў” Людміла Аляксееўна Савановіч, Крысціна Станіславаўна Бранавец, якая працавала галоўным заатэхнікам ПСГ ААТ “Слуцкі мясакамбінат”, 
Лілія Міхайлаўна Савановіч, былы дырэктар ААТ “Вясейскі Пакроў”. 

Канцэртныя нумары ў выкананні салістаў і творчых калектываў Случчыны падтрымлівалі святочную атмасферу.











Падрабязней – у “Слуцкім краі”.

Похожие записи