У Слуцкім раёне завяршылі жніво. Хлебаробы Случчыны сабралі рэкордны ўраджай збожжавых (з улікам распа) – больш за 200 тысяч тон. На раённых Дажынках у аграгарадку Вежы ўшанавалі герояў уборачнай кампаніі, якія сваёй самаадданай працай праслаўляюць родную Случчыну.

Каравай, выпечаны з зерня новага ўраджаю, ад хлебаробаў раёна ўручыли старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміру Гоге.

Уладзімір Гога павіншаваў працаўнікоў раёна з заканчэннем жніва.

Ён адзначыў, што ўборачная кампанія – гэта сур’ёзны экзамен для ўсіх, хто задзейнічаны ў аграпрамысловым комплексе, які працаўнікі раёна заўсёды з гонарам вытрымліваюць.
– 2025 год стаў для Случчыны годам новых дасягненняў і рэкордаў. Раён – адзін з лідараў жніва ў вобласці, перавысіў намалот збожжа і рапсу ў 200 тысяч тон. Мы занялі першае месца ў вобласці і трэцяе ў рэспубліцы, – сказаў Уладзімір Гога.

На ўборцы збожжавых прынялі ўдзел 120 камбайнавых экіпажаў, з іх 15 – маладзёжных, 6 – сямейных. 99 экіпажаў намалацілі больш чым па 1 000 тон збожжа кожны, 47 – больш за 2 000 тон, 5 экіпажаў дасягнулі намалоту звыш 3 000, 1 – звыш 4 000 тон. Рэкорд Слуцкага раёна – 4 488 тон – камбайнавага экіпажа саўгаса “Рачкавічы” – Аляксандра Скрыгана і Багдана Мідзюка.

На адвозцы збожжа было задзейнічана 132 адзінкі тэхнікі. 88 вадзіцеляў перавезлі больш чым па 1 000 тон кожны, 37 з іх – звыш 2 000 тон, 14 вадзіцеляў пераадолелі мяжу ў 3 000 і 3 – у 4 000 тоны. Самы высокі вынік у Аляксея Ананіча, вадзіцеля ААТ «Ісерна», які перавёз 4 466 тон збожжа.

– За гэтымі дасягненнямі – адказнасць і сабранасць, сумленная і самаадданая праца кожнага члена працоўнага калектыву, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Вы ў чарговы раз даказалі, што сельская гаспадарка – для стойкіх і моцных людзей, а сабраны вамі хлеб быў і застаецца меркай дабрабыту для нашага народа. Дзякуй вам за стабільныя вынікі і ўменне дасягаць пастаўленых мэт! Няхай вашы адданасць абранай справе, майстэрства і цярпенне стануць залогам новых поспехаў і працоўных перамог!
Уладзімір Гога падзякаваў ветэранам галіны, якія заклалі трывалую аснову для сённяшняга стабільнага функцыянавання аграпрамысловага комплексу раёна.
Старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы пераможцам працоўнага спаборніцтва на на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на 1 бала-гектар пасяўной плошчы пераможцамі прызнаны:
1 месца – ААТ «Казловічы-Агра» (дырэктар Сяргей Пенязь), 2 месца – ААТ «Ісерна» (дырэктар Аляксей Родзік), 3 месца – ААТ «Падлессе-2003» (дырэктар Дзмітрый Каралёў).


На нарыхтоўцы масланасення рапсу:
1 месца – ААТ «Казловічы-Агра», 2 месца – ААТ «Ісерна», 3 месца – ААТ «Падлессе-2003».

Сярод камбайнавых экіпажаў:
1 месца – Аляксандр Скрыган (саўгас «Рачкавічы»), 2 месца – Аляксандр Анціпцаў (саўгас Рачкавічы»), 3 месца – Віталій Вараб’ёў (ААТ «Казловічы-Агра»).

Сярод маладзёжных экіпажаў:
1 месца – Радзіон Беразоўскі (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»), 2 месца – Аляксандр Бадытчык (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), 3 месца – Максім Бондар (ААТ «Вясейскі Пакроў»).

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў:
1 месца – Анатолій Шпакоўскі (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»), Аляксандр Паўлавіч Радзюк (ААТ «Казловічы-Агра»), Аляксандр Варанецкі (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), 2 месца – Сяргей Лісок (ААТ «Вітка-Агра»), Сяргей Карцель (ААТ «Вясейскі Пакроў»).
Сярод транспартных сродкаў на адвозцы збожжа на зернесушыльны комплекс прызнаны:
1 месца – Аляксандр Понтус (ААТ «Вітка-Агра»), 2 месца – Ігар Крывуля (саўгас «Рачкавічы»).

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў прызнаны:

1 месца – Дзмітрый Пальчык (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), 2 месца – Анатолій Рымашэўскі (ААТ «Ісерна»), 3 месца – Яўгеній Клевановіч (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»).



Падчас урачыстасці ўшанавалі ветэранаў працы, якія аддалі значную частку свайго жыцця сельскай гаспадарцы, унеслі важкі ўклад у развіццё галіны: Сяргея Хатэнка, вадзіцеля СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (34 уборачныя на яго рахунку), Сяргея Леанідавіча Масюкевіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ « Вясейскі Пакроў» (у яго таксама – 34 уборачныя кампаніі).


Ганаровымі граматамі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Сяргей Васілевіч, трактарыст-машыніст ААТ «Ісерна», Дзмітрый Каралёў, дырэктар ААТ «Падлессе-2003», Аляксей Родзік, дырэктар ААТ «Ісерна», Мікалай Світцоў, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы и харчаванні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Шэраг работнікаў адзначаны падзякамі старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Шчыра дзякавала хлебаробам за працу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Аўсяннікава.


Наталля Аляксандраўна ўшанавала сямейныя дынастыі: Пракапович з філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (дынастыя налічвае больш за 141 год), Мурашкевіч з ААТ «Ісерна».





Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Прымачэнка адзначыў зладжаную працу хлебаробаў Случчыны, якая дазволіла вырасціць і сабраць важкі каравай.

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта узнагароджаны: Дзмітрый Дабрыян, галоўны аграном СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Сяргей Карцель, вадзіцель ААТ «Вясейскі Пакроў», Таццяна Качановіч, галоўны аграном ААТ «Казловічы-Агра», Юрый Коўчур, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат», Ілья Налётаў, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Слуцкая ніва», і іншыя.

Ганаровую грамату Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні Рэспублікі Беларусь уручылі Ігару Юрчыку, слесару па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання ААТ «Аграфірма «Лучнікі». Падзяка Міністра па сельскай гаспадарцы аб’яўлена Генадзію Вечару, дырэктару ААТ «Аграфірма «Лучнікі», Ірыне Гаўрук, кладаўшчыку ААТ «Падлессе-2003», Марыне Пракаповіч, першаму намесніку начальніка упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, іншым.



Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Курак павіншаваў хлебаробаў з завяршэнем жніва.
Ганаровай граматай Слуцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Мікалай Красуцкі, ДП «Саўгас Рачкавічы», Сяргей Пенязь, дырэктар ААТ «Казловічы-Агра», Сяргей Цэйко, начальнік СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», дэпутат Знаменскага сельскага Савета дэпутатаў.
Таксама некаторым работнікам сельскагаспадарчай галіны ўручаны падзячныя лісты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.




Пераможцамі раённага агляда-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне селькакагаспадарчых арганізацый прызнаны:
1 месца – СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (начальнік Сяргей Цэйко), 2 месца – ААТ «Казловічы-Агра» (дырэктар Сяргей Пенязь), 3 месца – ААТ «Падлессе-2003» (дырэктар Дзмітрый Каралёў).

Намеснік старшыні Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Юрчык падзякаваў случчанам за самаадданую працу і ўручыў узнагароды.




Першы сакратар Слуцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вікторыя Задзёра ўшанавала маладых удзельнікаў жніва: Аляксандра Бадытчыка, трактарыста-машыніста філіяла «Падсобная сельская гаспадарка ААТ «Слуцкі мясакамбінат», Максіма Бондара, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Вясейскі Пакроў», Уладзіслава Ільіна, трактарыста-машыніста ААТ «Казловічы-Агра», іншых.



Старшыня Слуцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Гурбо таксама ўшанавала хлебаробаў Случчыны.
Падведзены вынікі агляда-конкурсу на лепшую кампазіцыю з саломы:
1 месца – ААТ «Вясейскі Пакроў» (дырэктар Дзмiтрый Пазняк),
2 месца – ААТ «Казловічы-Агра» (дырэктар Сяргей Пенязь),
3 месца – ААТ «Вітка-Агра» (дырэктар Мікалай Ксянзоў).

Пераможцы агляда-конкурсу на лепшы каравай:
1 месца – ААТ «Вітка-Агра», 2 месца –ААТ «Казловічы-Агра», 3 месца –ААТ «Гольчыцкае».


Па выніках конкурсу на лепшы сноп пераможцамі прызнаны:
1 месца – філіял «ПСГ «Наша Ніва», 2 месца – ААТ «Падлессе-2003», 3 месца –«Племгас Слуцк».
Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Гога ўручыў сімвалічны жытнёвы сноп дырэктару ААТ «Ісерна» Аляксю Родзіку. ААТ «Ісерна» будзе прымаць гасцей у 2026 годзе.

Больш фота ў тэлеграм-канале