Традыцыйная рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» прайшла на Случчыне. Работнік прапаганды Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Леснікава расказала аб бяспецы навучэнкам Слуцкага дзяржаўнага каледжа, якія жывуць у інтэрнаце, а таксама правяла з імі пазнавальны інтэрактыўны занятак «Формула бяспекі». Разам з Марынай Аляксандраўнай дзяўчаты ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць, калі пачулі сігнал «Увага усім!».
– Неабходна неадкладна ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар і ўважліва слухаць паведамленне аб абстаноўцы і алгарытму дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі, – адзначала інспектар прапаганды.
Куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі і як сябе паводзіць? – вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец, які пражывае ў студэнцкім інтэрнаце. У ходзе гутаркі былі вызначаны асноўныя пытанні, якія могуць прывесці да надзвычайных сітуацый у інтэрнаце, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару: курэнне у неўстаноўленым месцы, парушэнне правілаў карыстання электрапрыборамі і электраабсталяваннем і іншыя. Ніхто не застаўся без увагі – усе, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.
Кранулі галоўную і вострую на сённяшні дзень тэму выпальвання сухой расліннасці, ад якой знішчаецца ўся жывая прырода навокал.
– Дзяўчаты, вясна – гэта прыгожы перыяд, калі ўсё наваколле прачынаецца пасля зімовага сну, але і перыяд – страшнага знішчэння… Нельга выпальваць траву, у агні гінуць птушкі, звяры, насякомыя, гараць драўляныя пабудовы, і, нажаль, у гэтых пажарах гінуць людзі, –папярэдзіла Марына Аляксандраўна.
У канцы сустрэчы, студэнткам быў прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» – памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з’яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.
Слуцкі РАНС.

Похожие записи